26 кастрычніка 2013 года у базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі у в. Будслаў адбылося спецыяльнае набажэнства ў гонар Св. Губерта – апекуна паляўнічых і леснікоў.
Другі год Беларуская Каталіцкая царква сумесна з калектывам Беларускага паляўнічага клуба «Сафары» праводзяць гэта рэлігійнае свята.
Калі ў мінулым годзе на гэтым свяце прысутнічалі ўсяго пару дзясяткаў паляўнічых, то ў гэтым годзе на святкаванне сабралася іх больш за сотню з усіх куткоў нашай краіны, многія прыехалі сем'ямі.
Свята пачалося са спецыяльнага набажэнства, якое ўзначаліу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Потым, ад імя Беларускай Каталіцкай царквы і ўсей паляўнічай супольнасці былі выказаны словы падзякі і павагі тым, хто воляю службовых абавязкаў і клічам сэрца закліканы ахоўваць парадак і законнасць у сферы палявання, развіваць і прымнажаць паляўнічыя традыцыі ў нашай краіне.
Мітрапаліту паляўнічыя паднеслі ў дар рогі аленя. Мiнавіта алень сімвалізуе свята ў гонар Святога Губерта. Паводле легенды , Губерт звярнуўся ў хрысціянства і стаў слугою царквы толькі пасля таго , як яму з'явіўся алень з свецяшчымся крыжам паміж рагамі. Варта адзначыць , што падораныя рогі — гэта не трафей здабытай жывёлы, а яны былі знойдзены скінутымi у лесе, а той алень жыве да гэтага часу.
На прыканцы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі даў благаславенне ўсім паляўнічым і леснікам, асвяцiў машыны.
Віншуем усіх неабыякавых да палявання людзей!
Можна з упэўненасцю казаць , што паляўнічым традыцыям ў нашай краіне быць і развівацца!

